Разбіўся ХК «Лакаматыў», сярод загінулых — беларусы Руслан Салей, Сяргей Астапчук, Мікалай Крываносаў

У сераду, у 15:05, пасля вылету з Яраслаўля ў Мінск разбіўся самалёт ЯК-42 з камандай ХК «Лакаматыў» на борце. Загінулі 43 чалавекі з 45: увесь асноўны склад каманды, трэнеры, члены экіпажа. Сярод загінулых беларускія хакеісты — Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (1980 года нараджэння), сын вядомага хакеіста Івана Крываносава.

«Лакаматыў» ляцеў у Мінск, дзе 8 верасня меўся згуляць матч чэмпіянату КХЛ з мінскім «Дынама». Гэта гульня адменена, а вечарам чацвярга ў «Мінск-Арэне» пройдзе жалобная цырымонія.

Паводле версіі Расавіяцыі, самалёт пры ўзлёце зачапіўся за мачту курсавога маяка. Газета.ру і Прессбол зазначаюць, што з прычыны ВІП-саміта ў Яраслаўлі з удзелам прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева самалёт узлятаў з запасной паласы і не паспеў належна разагнацца.

***

Руслан Салей нарадзіўся 2 лістапада 1974 года ў Мінску. Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва».

У 1996 быў задрафтаваны клубам НХЛ «Анахайм Майці Дакс» пад дзявятым нумарам. Вышэй у драфце ніхто з беларусаў пакуль не падымаўся. Восем сезонаў ён адгуяў у НХЛ за «магутным качароў».

У 2003 Руслан Салей браў удзел у фінале Кубка Стэнлі. У адной з гульняў ягоны бліскучы кідок у овертайме прынёс «Анахайму» перамогу. Праўда, у серыі яны так і саступілі.

Потым у кар’еры Руслана былі «Флорыда», «Каларада» і «Дэтройт». Ва ўсіх гэтых камандах беларускі абаронца быў «жалезным» гульцом асновы.

Ніхто з беларусаў не праводзіў больш матчаў у НХЛ за Салей. Напярэдадні новага сезона хакеіст пераехаў у яраслаўскім «Лакаматыў», дзе яму прапаноўвалі добрыя грошы.

Варта таксама адзначыць, што Руслан быў капітанам нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі.

Руслан жанаты з амерыканкай Бэці. Нядаўна ў іх нарадзілася трэцяе дзіцё.

***

Сяргей Астапчук нарадзіўся 19 сакавіка 1990 года ў Наваполацку. У раннім узросце пераехаў з Беларусі ў Яраслаўль. У суседняй краіне ён прыняў расійскае грамадзянства. Праўда, апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакея зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб Астапчуку дазволілі гуляць за беларускую зборную.

У мінулым сезоне Астапчук змог замацавацца ў асноўным складзе яраслаўскага клуба.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение