«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» вяртаецца 21 верасня

«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» абяцае вярнуцца ў сярэдзіне верасня. Маўклівыя акцыі пратэсту маюць ізноў адбыцца 21 верасня, паведамляюць арганізатары «маўклівых рэвалюцый» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Відаць, што арганізатары вагаліся. З аднаго боку, на аватарцы суполкі напісаная дата 21 верасня. З іншага — раней меркавалася, што масавая акцыя пратэсту ва ўсёй краіне адбудзецца 14 верасня, а 19-й гадзіне. Месца збору застаецца нязменным: цэнтральная плошча горада.

Вечары Апладысментаў праходзілі ў Беларусі з чэрвеня па ліпень, кожную сераду. Людзі збіраліся на цэнтральных плошчах некалькіх дзясяткаў гарадоў, каб моўчкі ці праз апладысменты выказаць сваю нязгоду з дзяржаўнай палітыкай. Некаторыя акцыі ў Мінску збіралі да 5 тысяч чалавек.

"Наша Ніва"