У Ганцавічах з'явіцца помнік маладому Коласу

Помнік маладому Якубу Коласу з’явіцца ў Ганцавічах на Алеі пісьменства. Урачыстасці пройдуць 4 верасня – традыцыйна ў Беларусі ў першую нядзелю верасня праходзіць Дзень беларускага пісьменства.

Помнік маладому Якубу Коласу з’явіцца ў Ганцавічах на Алеі пісьменства. Урачыстасці пройдуць 4 верасня – традыцыйна ў Беларусі ў першую нядзелю верасня праходзіць Дзень беларускага пісьменства.

Гэта будзе ўнікальны помнік - кажуць яго стваральнікі, бо паводле слоў галоўнага архітэктара Ганцавіцкага раёна Віталя Пракурата, «мы ведаем помнікі на якіх Колас ужо ў сталым узросце.» Над творам працавалі сябры Беларускага саюзу мастакоў Брэстчыны Павел Герасіменка і Алеся Грушчанкова, а таксама архітэктар Ірына Вайтэнка.

Павел Герасіменка адзначыў, што спрэчак «якім мусіць быць Колас» было шмат:

- Было вельмі шмат спрэчак, мы адстойвалі, каб зрабіць маладога Коласа, таму што на радзе хацелі ўсё-ткі зрабіць ва ўсім вядомым выглядзе. Але такі Колас, падобны на Леніна, ён паўсюль.

Сааўтар Алеся Грушчанкова паведаміла, што вобраз пісьменніка браўся з фотаздымкаў пачатку мінулага стагоддзя:

- Мы стваралі вобраз рамантыка-рэвалюцыянера. Знайшлі здымкі Коласа ў розным узросце – такі зборны партрэт.

Трэба адзначыць, што ініцыятарамі выступілі ўлады, якія захацелі змест чарговага ўладкавання асфальту падрымаць айчынную культуру. На Алеі пісьменства ў Ганцавічах будуць увекавечаныя беларускія пісьменнікі мінулых і сённяшніх часоў.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя