Яшчэ чацвёра палітвязняў выйшлі на волю: Кіркевіч, Пратасеня, Гнедчык, Даронін

Увечары 1 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ чатырох палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Зміцер Даронін.

Паведамляецца, што гэтыя людзі напісалі прашэнне аб памілаванні. Жонка Алеся Кіркевіча Надзея Крапівіна паведаміла, што а 19-й гадзіне тэлефанавала ў калонію, дзе ёй паведамілі аб вызваленні Алеся. Яго адпусцілі ў 18:00 1 верасня. Кіркевіч сядзеў у Наваполацкай калоніі.

Андрэй Пратасеня патэлефанаваў брату Аляксандру. Сказаў, што знаходзіцца на волі. У Мінск Пратасеня прыбыў у 20:50 на аўтобусе Лельчыцы — Мінск. Яго сустракалі сваякі, журналісты.

Вызваленне Алега Гнедчыка пацвердзіла ягоная мама. Прозвішча Змітра Дароніна пабачыў у спісе вызваленых Алесь Кіркевіч.

11 жніўня Лукашэнка вызваліў дзевяць палітвязняў, асуджаных па справе аб масавых беспарадаках. Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Яўген Сакрэт, Віталь Мацукевіч, Уладзімір Яроменак, Аляксандр Квяткевіч.

"Наша Ніва"