На Нацыянальную тэатральную прэмію прэтэндуюць 12 калектываў

Каля 30 тэатральных калектываў Беларусі падавалі заяўкі на ўдзел у конкурсе Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Шляхам галасавання адборачная камісія вызначыла 12 спектакляў-намінантаў, якія падрыхтавалі да ўдзелу ў конкурсе восемь мінскіх тэатраў і чатыры рэгіянальныя. Сярод іх — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета (пастаноўка «Набука»), Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы («Не мой»), Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі («Сонечка»), Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатра імя Якуба Коласа («Квартэт»), Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага («Эсфір»), Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр («Аршын мал алан»), Беларускі дзяржаўны тэатр лялек («Драй швэстэрн»), Драматычны тэатр Беларускай Арміі («Сабака на сене»), Гродзенскі абласны тэатр лялек («Магічнае люстра пана Твардоўскага»), Гомельскі абласны драматычны тэатр («Хросная маці»), Тэатр-студыя кінаакцёра («№ 13»), Магілёўскі абласны драматычны тэатр («Тарэлкін»).

Фінальны этап Нацыянальнай тэатральнай прэміі пройдзе ў Мінску 4–10 кастрычніка. Яе заснавальнікамі з’яўляюцца Міністэрства культуры, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, Беларускі саюз кампазітараў і Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў. Прэмія праводзіцца для падтрымкі айчыннага тэатральнага мастацтва і заахвочвання тэатральных дзеячаў, «што паказалі найбольш яркія вынікі сваёй творчай працы на працягу 2009–2010 гадоў».

Зараз ідзе падрыхтоўка заключнага конкурснага тыдня, урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, адзначае прэс-служба Мінкульта.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение