Каля 500 паручальніцтваў падпісана за вызваленне Бяляцкага

Каля 500 чалавек падпісалі асабістыя паручальніцтвы за вызваленне Алеся Бяляцкага, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі Шырын Эбадзі. Акцыя распачатая беларускімі праваабаронцамі працягваеца, да яе актыўна далучаюцца таксама і гродзенцы - кажа праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.- Вельмі актыўна ідзе збор паручальніцтваў, асабліва ў апошнія дні. Людзі прыходзяць, шукаюць, тэлефануюць, прыносяць запоўненыя бланкі, таму што яны распаўсюджваюцца і праз інтэрнэт. Гэтая актыўнасць пакуль што нарастае. Пакуль не магу назваць агульную лічбу, лік ідзе на дзясяткі. Падпісваюцца вядомыя людзі, былыя рэпрэсаваныя, такія як Мікола Маркевіч, лідары палітычных партый рэгіянальных, юрысты, журналісты, як Юры Гумянюк і інш.Да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага падпісаўшы паручальніцтва, далучыўся таксама - старшыня швейцарскай арганізацыі “Libereco – Партнёрства за правы чалавека” Ларс Бюнгер.Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.