У Брэсце збіраюць подпісы за пешаходны памежны пераход

Брэсцкая арганізацыя камапаніі "Гавары Праўду!" пачала збор подпісаў за будаўніцтва пешаходнага памежнага пераходу "Варшаўскі мост" і за садзейнічанне ажыццяўленню малога памежнага руху.Подпісы плануецца накіраваць у Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт, а таксама ў Брэсцкі Савет дэпутатаў.Як адзначае адзін з заснавальнікаў аргкамітэту па стварэнню рэспубліканскай арганізацыі "Гавары Праўду!" Уладзімір Вуек, подпісы могуць на справе дапамагчы рэалізацыі малога памежнага руху:- Справа ў тым, што сам закон падпісаны 1 студзеня 2010 года, але польскі бок не атрымаў дэпламатычнай ноты аб завяршэнні працэса. Мы намагаліся даведацца, чаму так адбываецца з нашага боку, на што мы атрымалі адказ аб тым, што недастатковая тэхнічная база. Цяпер мы збіраем подпісы каб гэты працэс быў паскораны.Некалькі дзён таму брэсцкія актывісты кампаніі "Гавары Праўду!" далучыліся да рэспубліканскай акцыі збору подпісаў за ўнясенне паправак і дапаўненняў у два законапрэкты, у тым ліку за празрыстасць даходаў чыноўнікаў і прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў.Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.