Жыхара Мазыра асудзілі за запіс ў сацыяльнай сетцы

Жыхара Мазыра Міхаіла Караткевіча асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы, УКантакце, аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.Ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле "парушэнне парадку правядзення масавага мерапремства" і атрымаў штраф у памеры 3 базавых велічынь. Акалічнасці гэтага прэцэндэнту тлумачыць правабарнца Леанід Судаленка:- Беларускае законадаўства не падзяляе зачыненыя, адкрытыя пляцоўкі, яно наогул кажа пра інтэрнэт. Але калі вяртацца да гэтага выпадку, ну няхай ён нават размясціў, але ж за заклік да правядзення, няхай нават несанкцыянаванага мерапрыемства, няма адказнасці. Ёсць адказнасць паводле заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, ёсць адказнасць за аргнізацыю і правядзенне. Слова "арганізацыя" і слова "заклік", юрысты па рознаму іх могуць тлумачыць, але кожны юрыст або праваабаронца скажа, што гэта два розныя па-свойму значэнню тэрміны - "арганізацыя" і "заклік", таму я лічу, што гэты хлопец не павінен несці адміністрацыйнай адказнасці. У Гомелі адбыліся ўжо тры падобныя адміністрацыйныя працэсы над Пятром Філонам, Андрэям Цянютай а таксама Змітром Шаўчэнкам. Усіх маладых людзей вінавацілі па артыкуле 23.34 кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, толькі прысуды былі больш жорсткімі. Шаўчэнка атрымаў трое сутак арышту, а Цянюта - пяць.

"Радыё Рацыя"