Бэнзін зноў падаражэе

У Беларусі рыхтуецца рашэньне аб чарговым падвышэньні цэнаў на нафтапрадукты ў сярэднім на 3%.

Пра гэта агенцтву Прайм-ТАСС паведамілі ў профільным ведамстве. Апошні раз цэны падвышаліся 21 ліпеня — таксама на 3%. “Рашэньне аб павышэнні цэнаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку можа быць прынята яшчэ ў жніўні”, — сказаў суразмоўца.

"Радыё Свабода"