"Музей Беларускага Палесся" адзначае 85 годдзе

Адзін са старэйшых у краіне музеяў "Музей Беларускага Палесся" адзначае 85 годдзе з моманту адкрыцця. У Беларусі налічваецца ўсяго чатыры музеі, якія маюць стогадовую гісторыю працы.

Адзін са старэйшых у краіне музеяў "Музей Беларускага Палесся" адзначае 85 годдзе з моманту адкрыцця. У Беларусі налічваецца ўсяго чатыры музеі, якія маюць стогадовую гісторыю працы.

На сённяшні дзень супрацоўнікі “Музея Беларускага Палесся” лічаць галоўным зрабіць віртуальную версію фондаў, але пакуль на гэта не хапае сродкаў.

Дырэктар музею Ірына Дземчук, паведаміла, што калектыў установы не стаіць на месцы і па магчымасці ўводзяцца новыя экспазіцыі:

- У 2010 годзе была адкрыта для наведнікаў экспазіцыя “Палац Бутрымовіча”. Вельмі значная асоба для горада Пінска, і не толькі. Мы адкрылі выставу ў гэтай залі, але падымаецца пытанне пабудовы экспазіцыі, то бок экспазіцыя будзе прадстаўлена фотаздымкамі палаца ў розныя эпохі, прадметы побыту, жывапісу.

Навуковы супрацоўнік Святлана Лазюк кажа, што кожны можа зрабіць свой унёсак для музейнай справы:

- Мы запрашаем усіх гараджан у наш музей, каб наведаўшы яго, яны маглі не толькі паглядзець нашыя экспазіцыі, але і прынесці нейкія цікавыя экспанаты, для будучых музейных экспазіцый.

На працягу 85 гадовай гісторыі музею ён некалькі разоў зменьваў назву ў залежнасці ад пераменаў ва ўладзе, скарачаліся фонды, знішчаліся экспанаты, але сама праца працягвалася. Сёння фонды музею налічваюць больш 65 тысяч экспанатаў.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя