Ford зладзіў Дзень беларускай мовы

Аўтацэнтр «Атлант-М Баравая» Ford правёў у сваіх сценах Дзень беларускай мовы. Супрацоўнікі сервіснага цэнтра не толькі размаўлялі на беларускай мове, але і давалі ў падарунак аўдыёкнігу.

Сродкі візуалізацыі таксама былі замененыя: бэйджы, таблічкі, прайс-лісты былі перакладзены з рускай на беларускую мову.

«Выкарыстоўваючы новую форму дыялогу, мы імкнёмся даць беларусам магчымасць камунікаваць так, як ім падабаецца. Асобныя кліенты з задавальненнем размаўляюць на беларускай мове, і нам бы хацелася, каб яны мелі такую магчымасць пры наведванні нашага аўтацэнтра. Мы не ставім перад сабой задачу зрабіць беларускую мову стандартам зносін. Наша мэта, роўна як і кампаніі Ford, даць людзям лепшае. Даць свабоду ў выбары не толькі якаснага аўтамабіля, але і мовы зносін», — падкрэсліў дырэктар аўтацэнтра «Атлант-М Баравая» Ford Сяргей Елістратаў.

Ідэя правядзення адмысловых дзён беларускай у кампаніі была агучаная ў чэрвені гэтага года. Тады было абвешчана пра пачатак рэалізацыі спецыяльнай канцэпцыі прасоўвання аўтацэнтрам сваіх прадуктаў і сервісных паслуг у Беларусі. Яна заснаваная на выкарыстанні новых камунікатыўных інструментаў, уключаючы практычнае прымяненне беларускай мовы.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение