Моўны конкурс да 100-годдзя Мілаша

Сайт “Родная Еўропа” сумесна з інтэрнэт-часопісам "ПрайдзіСвет" аб'яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.

Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што пазначана нават на “Пачатку кніжных дарог Беларусі”). Моўнае асяроддзе ў Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым. Тут змяшаліся польская, літоўская, беларуская,габрэйская і руская мовы. Найбольш падрабязна пра гэтыя мясціны распавядае аўтабіяграфічны раман Чэслава Мілаша “Даліна Ісы”, напісаны ў 1956 г. Вашай увазе прапануецца спіс дыялектных словаў якія сустракаюцца ў тэксце “Даліны Ісы”. Многія з іх вядомыя і шырока ўжываюцца на паўночным Захадзе Беларусі, некаторыя ўласцівыя толькі канкрэтным рэгіёнам. Задача ўдзельнікаў — максімальна дакладна раскрыць значэнне гэтых выразаў. Такім чынам: Кіянка Швапетаць Ройст Клумпы Бітнік Шакалёк Віксва Сліжыкі Адказы дасылайце на скрынку: rada@prajdzisvet.org да 1 верасня 2011 году. Пераможца будзе вызначаны ў выніку надзвычайнай нарады рэдакцыі сайта “Родная Еўропа”.

prajdzisvet.org