Дазвол трэ будзе не толькі на масавыя дзеянні, але і на бяздзеянне

Савет Міністраў падрыхтаваў праект змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Дэманстрацыя 19 снежня 2010 года і маўклівыя пратэсты па серадах настолькі напалохалі лукашэнкаўцаў, што і без таго драконаўскі закон, які даваў магчымасць забараніць любы грамадскі сход, дапоўніўся і зусім абсурднымі прапановамі.

Саўмін прапануе атрымліваць дазвол «на масавую прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і пэўны час для здзяйснення загадзя вызначаных дзеянняў ці бяздзеяння, арганізаваную (у тым ліку праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі) для публічнага выказвання сваiх грамадска-палітычных настрояў або пратэсту».

Змяненні, імаверна, рыхтавала Міністэрства юстыцыі. Пры міністру Галаванаву яно пачало іграць асаблівую ролю ў наступе на правы і свабоды грамадзян.

"Наша Ніва"