У Ваўкавыску з’явіўся помнік Грунвальду

Яго ўрачыста адкрылі з нагоды святкавання Дня горада.

У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыска накіравалі зварот да гарадскіх уладаў з заклікам ушанаваць памяць аб мужнасці нашых землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэлы. Справа з усталяваннем помніка зацягнулася на некалькі гадоў. Гарадзенскі абласны мастацка-экспертны савет забракаваў некалькі варыянтаў памятнага знаку.

Аднак 17 ліпеня 2011 года помнік Грунвальду ўсё ж адкрылі. Пасля афіцыйнай часткі да помніка ўсклалі кветкі і вянкі.

"Еўрарадыё"

Фота Уладзіслава Мігдалёнка, volkovysk.by