"Нашу Ніву" не зачыняюць

Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў хадайніцтва Міністэрства інфармацыі аб адкліканьні свайго пазову аб закрыцьці газэты "Наша Ніва".  На гэтым паседжаньне суду было скончанае.

Разам з тым, у міністэрства застанецца магчымасьць зьвярнуцца з чарговым пазовам у любы іншы час.

У судовай залі прысутнічалі каля 30 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць газэту. Сярод іх палітыкі Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Уладзімер Някляеў, старшыня БАЖ Жанна Літвіна ды іншыя. 12 ліпеня, а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8) аднавіўся разгляд справы аб закрыцьці газэты "Наша Ніва". Працэс закрыцьця быў ініцыяваны міністэрствам інфармацыі пасьля таго, як 14 красавіка "НН" атрымала трэцяе цягам году папярэджаньне Рэдакцыя скарысталася законным правам аспрэчыць вынесенае папярэджаньне. На час разгляду абскарджаньня ў першай інстанцыі працэс аб ліквідацыі газэт быў прыпынены. 30 траўня судзьдзя Алена Маёрава пакінула папярэджаньне ў сіле. Рэдакцыя абскардзіла прысуд у касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суда, і касацыя была прынятая. Разгляд яе прызначаны на 26 ліпеня. 14 ліпеня мінае тры месяцы з дня вынясеньня папярэджаньня. Паводле заканадаўства, пасьля гэтага закрыць газэт ужо нельга.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение