Праваабаронцы: затрымана каля 300 чалавек

Толькі ў Мінску падчас маўклівай акцыі 3 ліпеня затрыманыя каля 210 чалавек, па краіне не менш за 90 затрыманых, паведамляюць у Праваабарончым цэнтры «Вясна».

«У Мінску было дзве хвалі затрыманняў: першая — падчас парада, калі было затрымана каля 100 чалавек; другая — вечарам каля чыгуначнага вакзала, дзе затрымалі яшчэ больш за 100 чалавек», — паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Не менш за 140 чалавек трымаюць у турме на Акрэсьціна. Сёння адбудуцца суды.

Валяніцн Стэфановіч адзначае, што інфармацыю збіраць цяжка, яе не прадстаўляюць і перашкаджаюць прысутнасьці назіральнікаў на судах.

Супрацоўнікі міліцыі намагаюцца, каб суды праходзілі ў закрытым рэжыме.

У Магілёве затрымана 12 чалавек, палову з іх вызвалілі ўначы. На ўсіх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У Гомелі затрымана каля 30 чалавек, у Гродне — каля 20-ці.

***

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прыняў заяву ў звязку з затрыманнямі. У ёй адзначаецца, што сілавыя разгоны мірных сходаў грамадзянаў падраздзяленнямі МУС з'яўляюцца грубейшым парушэннем правоў чалавека.

«Прадстаўнікі падраздзяленняў МУС у дачыненні да мірных грамадзянаў ужылі фізічную сілу і спецсродкі, адбываліся масавыя затрыманні як удзельнікаў мірных сходаў, так і выпадковых мінакоў. У выніку сотні грамадзянаў былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку ў выглядзе адміністратыўных арыштаў, па сфальсіфікаваных абвінавачваннях у здзяйсненні дробнага хуліганства — нецэнзурнай лаянцы ў грамадскіх месцах. Праваабарончым цэнтрам „Вясна“ фіксаваліся шматлікія факты незаконнага выкарыстання фізычнай сілы ў дачыненні да затрыманых грамадзянаў, факты супрацьдзеяння супрацоўнікамі МУС законнай дзейнасці журналістаў па асвятленні падзеяў, а таксама факты затрымання праваабаронцаў, якія ажыццяўлялі маніторынг азначаных падзеяў», — адзначаецца ў заяве.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр «Вясна» заявіў свой пратэст і чарговы раз заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых і арыштаваных за ўдзел у мірных сходах грамадзянаў.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение