Беларускі рынак патрыманых аўтамабіляў згортваецца

Зацішша на беларускім аўтамабільным рынку наступае на бліжэйшыя некалькі год – прагназуюць аналітыкі. Паводле адмыслоўцаў, істотнае падвышэння мытаў на ўвоз патрыманых аўто з ліпеня, пацягне за сабой практычна спыненне продажу аўтамабіляў.

Прадпрымальнік Аляксандр Іваноў распавядае, што ўжо цяпер узровень продажу на рынках блізкі да нулявой адзнакі.- Беларусы на сённяшні дзень робяць перавагу патрыманым аўтамабілям, бо мелі магчымасць па адносна невялікім мытам увозіць іх у Рэспубліку Беларусь. З 1 ліпеня ўваходзяць у сілу змяненні. Новыя мыты з’яўляюцца практычна забароннымі на ўвоз патрыманых аўтамабіляў з Еўропы. На рынку патрыманых аўтамабіляў наступіць абсалютная ціша. Людзі ні матэрыяльна, ні маральна не гатовыя развітацца з такой сумай на мыту за аўтамабіль.Цікава, што мыты, якія будуць збірацца за ўвоз у Беларусь еўрапейскіх аўтамабіляў, у асноўным будуць трапляць менавіта ў расейскі бюджэт – на долю Беларусі паводле пагаднення будзе прыходзіцца толькі каля 6% сабраных грошай – так гэта прадугледжана пагадненнем пра мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстану. Па меркаванні экспертаў, ініцыяваць перагляд мытных ставак афіцыйны Мінск можа толькі сумесна з Астаной.Радыё Рацыя