Міліцыя кажа, што шведскага дыпламата 22 чэрвеня не затрымлівалі

МУС абверг інфармацыю пра затрыманне вечарам 22 чэрвеня ў Мінску супрацоўнікамі беларускай міліцыі намесніка кіраўніка пасольства Швецыі ў Беларусі Дэвіда Эмтэстама.

Затрыманне шведскага дыпламата вечарам 22 чэрвеня, фота Reuters«Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Спадар Эмтэстам праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь не затрымліваўся», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 23 чэрвеня на сайце МУС Беларусі.Нагадаем, паводле звестак шведскай газеты Aftonbladet, супрацоўнікі беларускіх праваахоўных органаў спрабавалі затрымаць другога сакратара пасольства Швецыі Дэвіда Эмтэстама. Фотаздымак, які выявіў спробу затрымання дыпламата, абышоў увесь свет.Эмтэстама адпусцілі пасля таго, як ён прад’явіў свае дакументы.Дэвід Эмтэстам цяпер фактычна кіруе пасольствам Швецыі ў Мінску, бо пасол Стэфан Эрыксан знаходзіцца ў адпачынку.Пасол Беларусі ў Швецыі Андрэй Грынкевіч 23 чэрвеня быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. Як паведаміў сайт МЗС Швецыі, пасол выкліканы ў сувязі з інцыдэнтам са шведскім дыпламатам, якога праваахоўныя органы Беларусі спрабавалі затрымаць у Мінску вечарам 22 чэрвеня падчас акцыі маўклівага пратэсту.

"Наша Ніва", БелаПАН


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение