23 чэрвеня — суды над удзельнікамі «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку»

У судах Менску будуць разглядаць справы затрыманых за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту, якая адбылася 22 чэрвеня. Праваабарончы цэнтар «Вясна» праведамляе пра паўтысячы затрыманых па ўсёй краіне.
12:20 У Ленінскі суд прывезьлі чатырох затрыманых, сярод іх Аляксей і Андрэй Дварэцкія і Максім Чарняўскі.
12:19 У суд Партызанскага раёну Менску прывезьлі чатырох затрыманых, гэта: Сяргей Канаплянік, Дзьмітры Казак, Дзьмітры Бялых, Мікалай Рагавы. Канапляніка выцягнулі з ГУМу. Казака затрымалі за тое, што здымаў акцыю на мабільны тэлефон, Бялых — за тое, што стаяў побач з Казаком.
12:10 У Цэнтральным судзе пачаліся працэсы. У Дом правасудзьдзя прывезьлі некалькі чалавек. Аднак у канцылярыі пакуль нічога ня кажуць пра тое, дзе і калі іх будуць судзіць.
11:35 Праваабаронца Алеся Якубоўская паведаміла, што ў суд Цэнтральнага раёну прывезьлі 5 затрыманых удзельнікаў учорашняй акцыі. У Дом правасудзьдзя, дзе месьцяцца суды адразу некалькіх раёнаў Менску, пакуль нікога не прывезьлі.
11:15 Каля будынку суду Ленінскага раёну зьбіраюцца сваякі затрыманых на ўчорашняй акцыі маўклівага пратэсту. Прадстаўнікі суду кажуць, што затрыманых яшчэ не прывезьлі. Аднак у турме на завулку Акрэсьціна паведамілі, што машына паехала яшчэ паўтары гадзіны таму.
Аналягічная сытуацыя ў судзе Цэнтральнага раёну. Пра гэта паведаміў праваабаронца Сяргей Прадзед.
ЧЫТАЦЬ ОНЛАЙН-РЭПАРТАЖ З АКЦЫІ ПРАТЭСТУ
Антося Жылко адпусьцілі зь міліцыі позьняй ноччу. Ён паведаміў «Свабодзе», што ў Ленінскім РУУС Менску на затрыманых склалі пратаколы. У турму на вуліцы Акрэсьціна адвезьлі прыкладна 15 чалавек. Усяго ў пастарунку знаходзілася каля 60 затрыманых.
Жылко кажа, што на Акрэсьціна павезьлі тых, у каго раней былі канфлікты зь міліцыяй, а таксама тых, хто абураўся і адстойваў свае правы.
Жылко таксама расказаў пра блізьнятаў Аляксея і Андрэя Дварэцкіх. Яны ня ўдзельнічалі ў акцыі. Іх затрыімалі, калі пачаўся хапун. У аўтазаку іх моцна зьбілі. У аднаго з братоў сёньня іспыт ва ўнівэрсытэце. Ноччу ў міліцыю прыяжджалі іхныя бацькі, прасілі адпусьціць. Аднак Дварэцкіх завезьлі ў турму.
22 чэрвеня ў Менску ды іншых гарадах Беларусі прайшла маўклівая акцыя пратэсту. Сілавыя органы перашкаджалі людзям зьбірацца. У Менску Кастрычніцкая плошча і плошча Свабоды былі агароджаныя. АМАП і міліцыянты выціскалі людзей з Кастрычніцкай плошчы і праспэкту Незалежнасьці, потым масава і жорстка затрымлівалі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» праведамляе пра паўтысячы затрыманых па ўсёй краіне.
Актывісты суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікаюць кожную сераду а 19 гадзіне выходзіць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на маўклівую акцыю пратэсту.