Зміцер Бандарэнка шпіталізаваны ў медчастку СІЗА

Зміцер Бандарэнка шпіталізаваны у медычную частку СІЗА на Валадарскага і чакае аперацыі на пазваночніку, разам з тым жонка палітвязня працягвае атрымліваць лісты з просьбай аб дапамозе.

Учора увечары актывіста кампаніі Еўрапейская Беларусь, асуджанага за Плошчу, наведаў адвакат, сёння ж Вольга Бандарэнка мае намер сустрэцца з галоўным лекарам следчага ізалятару – у чарговым паведамленні, атрыманым сёння раніцаю, асуджаны ізноў піша пра пагаршэнне стану здароўя.- Сёння а трымала яшчэ адзін ліст, учора я даведалася ад адваката, што ён знаходзіцца у медсанчастцы, а сёння атрымала ліст, дзе ён піша як і раней пісаў, што яго пачалі мучыць моцныя болі, яму зрабілі МРТ і яно паказала пагаршэнне стану яго пазваночніка і ён напісаў, што па ім плача нейрахірург.Разгляд касацыйнай скаргі Змітра Бандарэнкі прызначаны на 15 ліпеня. Да гэтага ён павінен знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. 27 красавіка суд Першамайскага раёну Менску вынес Бандарэнку прысуд — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, аднак пакуль пра адпраўку ў калоніі не можа ісці нават і размова.Радыё Рацыя