Грошы едуць у Беларусь

Першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС - 800 мільёнаў даляраў - быў адпраўлены ў Беларусь у аўторак.Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын."Беларусь учора да вечара выканала ўсе фармальныя абавязаньні, і сёньня грошы ў дарозе, ужо адпраўленыя з Алма-Аты", — заявіў Кудрын.Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.Пагадненьне пра выдзяленьне Беларусі крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у 3 мільярды даляраў падпісанае 9 чэрвеня ў Менску.

Радыё Свабода