Адмоўнае сальда знешняга гандлю набліжаецца да $ 3 млрд.

У студзені-красавіку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі паводле даных Нацбанка дасягнула 2 млрд. 800,4 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.За студзень-красавік 2010 года адмоўнае сальда складала 1 млрд. 345,4 млн. долараў, за студзень-сакавік 2011 года — 2 млрд. 354,5 млн. долараў.Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень—красавік склаў 28 млрд. 578 долараў, што на 53,8% больш, чым у студзені—красавіку 2010 года, у тым ліку экспарт — 12 млрд. 888,8 млн. (на 49,3% больш), імпарт — 15 млрд. 689,2 млн. (на 57,6% больш).Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае даныя Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені—красавіку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3 млрд. 751,3 млн. долараў (у студзені—красавіку 2010 года — мінус 2 млрд. 24 млн.).Асноўнымі крыніцамі фарміравання адмоўнага сальда за студзень—красавік 2011 года з'яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 7 млрд. 848,8 млн. долараў, павялічыўшыся на 69,4%, імпарт — 11 млрд. 7 млн. (на 60,5% больш).На энергетычныя тавары прыпадала 48,7% вартаснага аб'ёму экспарту і 52,8% імпарту прамежкавых тавараў. На знешні рынак іх пастаўлена на 3 млрд. 822,8 долараў, што ў 2,1 разу больш, чым у студзені—красавіку 2010 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 5 млрд. 811,1 млн. долараў, што ў 1,8 разу больш за ўзровень студзеня—красавік 2010 года. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб'ёме 1 млрд. 988,3 млн. долараў (у студзені—красавіку 2010 года — мінус 1 млрд. 438,6 млн.)Велічыня адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені—красавіку 2011 года дасягнула 641,9 млн. долараў (у студзені—красавіку 2010 года — плюс 28,8 млн. долараў).Знешні гандаль харчовымі таварамі ў студзені—красавіку 2011 года характарызаваўся станоўчым сальда ў 500,7 млн. долараў. У параўнанні са студзенем—красавіком 2010 года гэты паказчык павялічыўся на 59,3 млн. долараў.

Радыё Рацыя