Лукашэнка праводзіць прэс-канфэрэнцыю для выбраных журналістаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня дае прэс-канфэрэнцыю для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ. Прамая трансляцыя прэс-канфэрэнцыі пачалася ў 12.00 на Першым канале Беларускага радыё. Беларускія тэлеканалы пакажуць яе ў 21.00.

ПРА КРЫЗІС І ВАЛЮТУ"Нават 5000 рублёў гэта завышаны курс для нашай краіны. Попыт на валюту захоўваецца ажыятажны. Трэба 1-2 мільярды кінуць на рынак. Я не гатовы кінуць іх з золатавалютных рэзэрваў.""З крызысу мы павінны выйсьці зь меншым імпартам.""Якое рашэньне я магу прымаць, калі няма аналізу. Куды мы патрацілі валюту? Мы каля 20 мільярдаў атрымалі валюты. Гэта толькі тое, што на ўліку. А тое, што насельніцтва ўвязло-вывезла? Перш, чым вырашаць валютную праблему, мы павінны гэта высьветліць. За паўгодзьдзе мы будзем бачыць карціну і потым можна будзе націснуць на нейкую пэдаль.""Вінаваты будзе, зарэжу. Трэба супакоіцца і спакойна перажыць гэтыя часы. Многія вашы калегі ўжо папісваюць за мяжой, што гэта не крызыс у Беларусі. Гэта не крызыс. У нас былі паніка і ажыятаж.""Ішлі, ішлі спатыкнуліся. Усе задаюць пытаньні. 60 чалавек паехалі, умеюць, паехалі размаўляюць зь людзьмі. Пытаюць, хто вінаваты? Чаму чалавек не адрэзаў дагэтуль вінаватым галовы? Ёсьць вінаватыя. Але попелам галаву пасыпаць нельга."Пра АЭСАле ж АЭС будуем. Цана 7 мільярдаў даляраў. 2 мільярды -сацыяльная інфраструктуры. Крэдыты дадуць. Але людзей няма. Гендырэктара я прызначыў, я па ўсім свьеце яго шукаў. А так спэцыялістаў трэба шмат! Мы іх крадзем, пераманьваем зь іншых  краін."Стагнаць у газэтах, што тут эканоміка ня тая, і мы яе не мяняем, гэта людзі якія нічога ня ведаюць у эканоміцы.Якія рэформы? Нам кажуць, гэта прыватызацыя, прадаць прадпрыемствы. Я ня супраць. Прадаць можна, але даражэй. Гэта ж не маё.Ніхто ў маёй кішэні чужых грошай не знайшоў."Вы ведаеце, хто точыць зубы на нашы прадпрыемствы і найперш на "Беларуськалій". Нам кажуць прыватызуйце яго і іншыя. Я па плястунску тут поўзаў, каб іх мадэрнізаваць. Яны цяпер лепшыя у Эўропе. Пад рэформамі разумеюць у дзяржавы забраць і аддаць прыватніку.Такая прыватызацыя не патрэбна. Адно з самых цэнных у нас "Беларуськалій". Мы нават яго гатовы прыватызаваць. Умовы прапісаны. 30 мільярдаў я назваў цану.  На стол і 25% акцый твае.Таму супакойцеся. Сёньня вельмі многа раздаецца гвалту, асабліва ў так званых незалежных мэдыях.""Калі кажуць, давайце памяняем структуру эканомікі, я адказваю:"Трэба памяняць, але трэба знайсьці трыльён даляраў"."Будаўнічую галіну паднялі з руін і попелу."Пра сельскую гаспадаркуЗа апошнія 5-7 гадоў у сельскую гаспадарку мы ўкінулі 45 мільярдаў даляраў. Мы пабудавалі аграгарадкі.Трэба, каб у аграгарадку была гарачая вада, каб даярка вечарам лажылася да мужыка ў ложак памытай.Але паесьці ёсьць што. Грошай не хапае? Некалькі месяцаў і мы выйдзем з гэтай сытуацыі.Зачынім межы і будзем купляць толькі тое, што нам патрэбна па імпарту.Камэнтар эканаміста Міхася Залескага:"Абрана "цудоўная" паўночнакарэйская мадэль. І я як аматар тэквандо лічу, што гэта мадэль жыцьцяздольная. Калі кожны ў краіне скіне сваю вагу ў сярэднім на 12 кг, то будзем жыць. Чаго ж там".Калі Чэхія нас пракрэдытавала, мы атрымалі каля трох мільёнаў сьмецьця і я круціўся па ўсім сьвеце, людзей не было чым карміць.На прыкладзе сельскай гаспадаркі мы трацілі вялікія грошы і захапіліся ў тым ліку і за кошт эмісіі.Пра беларускую эканамічную мадэльНікуды мадэль наша не рухнула і не рухне. Як бяльмо ў воку для некаторых гэта мадэль. З гэтай мадэлі многія многае скапіявалі. Мы не адступім ні на ёту ад гэтай мадэлі. Ня трэба чыноўніку выходзіць і бракаць языком, што трэба тужэй зацягваць паясы. Няма той сытуацыі, каб зацягваць паясы. Мы будзем ісьці сваім шляхам. Нам няпроста у сілу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын.Па пэрымэтру стаяць і шчоўкаюць зубамі, каб мы хутчэй зваліліся. Гэтага ня будзе.Нам такая эканоміка дасталася. Многія кажуць, што трэба структурная перабудова і рэфармаваньне. А што такое гэта значыць? Што мы разумеем пад словам рэфармаваньне?А праз вас я хачу задаць такое пытаньне ўсім разумнікам.Хто мне дасьць трыльён даляраў, каб зьмяніць структуру эканомікі? І колькі для гэтага трэба гадоў?Эканаміст Леў Марголін: "Калі кіраўнік дзяржавы ня ведае, што такое структурная перабудова і рэфармаваньне эканомікі, дык я яму патлумачу.У эканоміцы павінны функцыянаваць толькі эфэктыўныя працоўныя месцы. А неэфэктыўныя — павінны быць зьліквідаваныя. І ўсё тое, што падтрымліваецца зь дзяржаўнага бюджэту (я ня маю на ўвазе сельскую гаспадарку, бо тут асобная гаворка), павінна быць адпраўлена ў вольнае плаваньне. Выжыве — значыць, выжыве. Ня выжыве — значыць, ня выжыве.А дзяржаве гэтыя грошы лепш патраціць на тое, каб сацыяльна падтрымаць працоўных з прадпрыемстваў, калі яны застануцца бяз працы. Вось і ўсё. Ніякай вышэйшай матэматыкі тут няма".Пра паніку, якую ствараюць журналісты, пра інтэрнэтІншымі мэтадамі спрабуюць раскачаць Беларусь і праз сьметніцу гэту –Інтэрнэт. Гэта апрабаваны падыход у іншых краінах.Лукашэнка: Раілі не праводзіць гэтую прэс-канфэрэнцыю, бо сытуацыя складаная і розныя могуць быць пытаньні. Прапаную абмеркаваць самыя вострыя пытаньні. Хачу пачуць розныя меркаваньні на працэсы ў краіне. Давайце гаварыць чэсна і неперадузята. У паніцы, якая ўзьнікла, вялікая ўдзельная вага журналістаў, ня думаю, тых журналістаў, якія тут прысутнічаюць. Ажыятаж на спажывецкіх рынках ствараўся з удзелам мэдыяў.

Радыё Свабода