У Гродне ідзе набор у беларускамоўныя класы

У Гродне на базе 32-й школы ідзе набор вучняў у першыя і другія класы навучання па-беларуску. Каб стварыць клас неабходна сабраць 10 вучняў.Па словах старшыні гродзенскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Алеся Крой, у гэтым годзе ў першы раз за апошнія 11 гадоў мясцовыя ўлады далі згоду для адкрыцця беларускамоўных класаў.- Адзел адукацыі праводзіў анкетаванне і там было да 70 заяў бацькоў, якія не супраць навучання на беларускай мове. Гэта лічба даволі вялікая для Гродна. Але прычыны, па якіх бацькі не вядуць дзяцей у беларускамоўны клас, такія, што няма далейшай вучобы на беларускай мове пасля заканчэння школы. Але цяпер “Таварыства беларускай мовы“ ў Мінску на чале з Алегам Трусавым прапануе зрабіць бацькоўскія камітэіты, каб была магчымасць бацькоўскім камітэтам працаваць, каб былі адкрыты беларускамоўныя філіі ва універсітэтах, каб была магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю па-беларуску.Заяўкі ад бацькоў прымаюцца з 1-га чэрвеня і да канца жніўня. Для дзяцей, якія жывуць далёка ад школы, прадугледжаны спецыяльны аўтобус. Задаць свае пытанні і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне 72-10-65."Радыё Рацыя"