15 чэрвеня прэзентуюць «Беларускую мемуарную бібліятэку»

Сёння, 15 чэрвеня, у Польскім Інстытуце (Валадарскага, 6) ў 15-30 адбудзецца прэзентацыя серыі "Беларуская мемуарная бібліятэка". Выйшлі дзве кнігі: Аляксандра Стагановіча "Успаміны пасла" і Яўстафія Янушкевіча "Успаміны".З удзелам укладальнікаў і каментатараў. Таксама абяцаем распавесці пра перспектывы серыі.Запрашаюцца журналісты, архівісты, гісторыкі і чытачы -- калі такія раптам засталіся. Мажлівасць набыць кнігі па выдавецкім кошце прадугледжана.

"Наша Ніва"