Распачаўся закрыты суд над Андрэем Пачобутам

14 чэрвеня ў Ленінскім судзе Горадні праходзіць судовы працэс над карэспандэнтам "Газэты Выборчай" Андрэем Пачобутам. Суддзя — Віталь Ляцко.

11.30 Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна пра суд над журналістам Пачобутам:"Гэта палітычны працэс. Апошнім разам досьвед мелі беларускія журналісты ў зьвязку з такога кшталту судовымі працэсамі ў 2002 годзе. Калі трое нашых калегаў таксама былі асуджаныя па тых жа артыкулах крымінальнага кодэксу. Больш за ўсё трывожыць тое, што сам працэс ідзе сёньня пры зачыненых дзьвярах. А гэта азначае і яшчэ раз пацьвярджае палітычную зададзенасьць гэтага працэсу.  Што ўлады робяць усё, каб інфармацыя не трапляла грамадзкасьці, каб не зрабіць гэты працэс публічным".11.10 Судовы працэс працягваецца суд, людзі стаяць з плякатамі. Прыйшлі бацькі Пачобута, якіх у суд таксама не пусьцілі. Яны даюць інтэрвію. З залі суду ніхто на вуліцу не выходзіў, перапынкаў не было.10.55 Выканаўца абавязкаў старшыні саюзу палякаў Анжаліка Арэхва знаходзіцца ў вёсцы Лапенка ў доме сваіх сяброў з дачкой. Міліцыянты патрабуюць, каб яна ехала зь імі на допыт па справе журналіста Аляксея Салея, супрацоўніка часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie”, які абвешчаны ў вышук і знаходзіцца ў Польшчы. Міліцыянты дзяжураць ля хаты.10.35 Каталікі каля будынку суду моляцца за вызваленьне Андрэя Пачобута. Яны кажуць, што у сваіх артыкулах Пачобут не вучыў злому, нічога дрэннага не пісаў.10.25 Да будынку суду прыйшоў прадпрымальнік Аляксандар Васільеў, які сядзеў разам з Мікалаем Аўтуховічам. Міліцыянты правяраюць пасьведчаньні ў людзей, якія сабраліся каля будынку суду.10.20 Прыехаў старшыня руху "За свабоду!" Аляксандар Мілінкевіч. Ён заяўлены адвакатамі ў якасьці сьведкі на працэс. Паводле палітыка,улады баяцца вольных журналістаў, а ня толькі палітыкаў. Таму  ўлады і арганізавалі гэты працэс. Гэта пачатак канца, агонія ўлады. Паводле Мілінкевіча, працэс закрыты, бо няма сапраўдных доказаў віны Пачобута.10.15 Лідэр Саюзу палякаў Анжэла Арэхва знаходзіцца ў сваякоў у вёсцы Лапенкі, куды яна прывезла дачку, каб пасьля паехаць у суд. Туды прыехалі міліцыянты і патрабуюць, каб яна паехала разам зь імі. Яна адмаўляецца і патрабуе адваката.10.10 Некаторыя з актывістаў каля будынку суду апранулі чырвоныя майкі з надпісамі па беларуску і па польску "Свабода!", а некаторыя трымаюць спэцвыпуск газэты "Глос з-над Немна", на якім зьмешчаны партрэт Пачобута і загаловак: "Пачобут зь вязьніцы:"Мяне не зламаць". Вокладка каляровая. Некаторыя прысутныя скандуюць ля будынку суда:"Свабоду Пачобуту!", "Дэмакратыю!".9.56 На працэс спрабаваў прайсьці консул генконсульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Яцэк Даліва, але яго не пусьцілі на працэс. Сказалі, што яго няма ў сьпісах.Каля ганку суду каля ста грамадзянаў, актывісты, сябры Саюзу палякаў, праваабаронцы.9.55  Перад будынкам суду стаіць жонка Аксана з сынам Яраславам, якому год і чатыры месяцы. Таксама не пусьцілі бацьку Андрэя Пачобута спадара Станіслава.9.40 Да будынку суду прыехалі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў разам зь яе старшынёй Жанай Ліцьвіной. Адвакат Аляксандар Бірылаў сказаў, што абаронцы будуць хадайнічаць, каб працэс быў адкрыты. Жонка абвінавачанага Аксана Пачобут хацела прайсьці на працэс, але яе таксама не пусьцілі. Міліцыянты сказалі, што яе няма ў сьпісах. У будынак суду прапускаюць толькі людзей на іншыя працэсы.9.05 Каля Ленінскага раённага суда Горадні сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Міліцыянты сказалі, што працэс над Андрэем Пачобутам будзе закрыты, яны нікога не прапускаюць у будынак суду. Не пускаюць таксама і журналістаў. Сёньня раніцай міліцыянты затрымалі журналіста з Саюзу палякаў, калегу Андрэя Пачобута, Ігара Банцара. Ён зьбіраўся ехаць на суд.Пачобута абвінавацілі ў паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газэце Выборчай», у калёнцы Пачобута на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal.Журналісту выстаўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368, частка 1 — "абраза" і 367, частка 1 — "паклёп" адносна прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.Паседжаньне суду будзе закрытым. На яго ня змогуць трапіць нават сваякі падсуднага. Пра закрытасьць працэсу хадайнічала абласная пракуратура. Калегі Пачобута, сябры Саюза палякаў, непрызнаванага ўладамі Беларусі, а таксама знаёмыя журналіста зьбіраюцца чакаць вынікаў каля будынка суда.У мінулыя гады па абвінавачваньні ў абразе прэзыдэнта да розных тэрмінаў зьняволеньня і абмежаваньня волі былі асуджаныя лідэры прадпрымальніцкага руху Валер Леванеўскі і Аляксандар Васільеў, палітык Андрэй Клімаў, журналіст і палітык Віктар Івашкевіч, журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, актывіст рабочага руху Мікалай Разумаў. Спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці паводле адпаведнага артыкулу пісьменьніка Ўладзімера Падгола, параваабаронцу Аксану Новікаву.

Радыё Свабода