Судзяць удзельнікаў акцыі "Стоп-бензін"

10.40 У суд прывезлі пяцёх затрыманых удзельнікаў учорашняй акцыі "Стоп-бензін". Сярод затрыманых адна дзяўчына. А 10-й раніцы суд Цэнтральнага раёна Мінску пачынае разглядаць справы ўдзельнікаў акцыі пратэсту аўтамабілістаў, якая адбылася 7 чэрвеня.

Пра гэта праз СМС паведаміў адзін з затрыманых Павал Груздзіловіч. Ён, праўда, не ўдакладніў, колькасць затрыманых. Паўла Груздзіловіча затрымалі 7 чэрвеня. Ноч ён правёў у турме на вуліцы Акрэсціна. У 20.30 на праспекце Незалежнасці каля парку Янкі Купалы была затрыманая дзяўчына з плакатам “Стоп-Бензін”. За яе спрабаваў заступіцца актывіст АГП Зміцер Кавалгін, якога таксама затрымалі. Іх адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Пазней стала вядома, што на Кавалгіна складзены пратакол аб адміністратыўным праваапарушэнні за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Ноч ён правёў на Акрэсціна. 7 чэрвеня ў Мінску адбылася чарговая акцыя "Стоп-бензін". Атамабілісты пратэставалі супраць рэзкага падвышэння коштаў на паліва. На знак пратэсту дзясяткі кіроўцаў перакрылі рух на праспекце Незалежнасці.

“Радыё Свабода”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение