Статкевічу далі 6 гадоў калоніі, Усу — 5,5 года

Міколу Статкевіча пакаралі (суддзя — Людміла Грачова) 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Уса — 5 з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандру Класкоўскаму — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандру Квяткевічу — 3,5 года калоніі, Дзмітрыю Буланаву - 3, Арцёму Грыбкову — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, Андрэю Пазняку — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, яго вызвалілі у зале суда.

Суд устанавіў, што былыя кандыдаты ў прэзідэнты Статкевіч і Ус рыхтавалі масавыя беспарадкі, неаднаразова абмяркоўвалі гэтую тэму, што Ус збіраў звесткі аб дыслакацыі падраздзяленняў міліцыі на Кастрычніцкай плошчы і каля Адміністрацыі прэзідэнта і перадаваў іх Статкевічу. Суддзя таксама заявіла, што Статкевіч і Ус узначальвалі "натоўп, які бясчынстваваў", падчас шэсця па праспекце Незалежнасці.

З абвінавачання была выключана тая акалічнасць, што ў момант учынення злачынства Аляксандр Класкоўскі быў у стане алкагольнага ап`янення — гэта даказаць не ўдалося. У цэлым суд прызнаў, што 19 снежня мелі месца масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, узброеным супраціўленнем.

Мікалай Статкевіч, пачуўшы прыгавор, падзякаваў людзям у зале, якія прыйшлі яго падтрымаць, і крыкнуў "Жыве Беларусь!", на што зала адказала "Жыве!".

Пазняк выйшаў з будынка ў абдымку з дзяўчынай. Ад інтэрв'ю ён адмовіўся.

Дзмітрыя Уса ўзялі пад варту проста ў зале суда. Толькі праз нейкі час яму атрымалася перадаць торбу з рэчывамі.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение