Памёр яшчэ адзін пацярпелы ад тэракту ў менскім мэтро

У рэабілітацыйным цэнтры "Аксакаўшчына" памёр Андрэй Ільін. Ён, 1974 года нараджэння, працаваў лекарам у Бальніцы хуткай дапамогі.

Раней паведамлялася, што ў шпіталях Мінска на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 28 пацярпелых ад выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая». Стан 7 з іх медыкі ацэньвалі як сярэдне-цяжкі, 21 — лёгкай ступені цяжкасці.

Такім чынам ад выбуху ў мінскім метро, які здарыўся 11 красавіка, загінулі і пазней памерлі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.

Абвінавачанне па факце тэрарызму выстаўленае двум грамадзянам Беларусі. Раней намеснік генпракурора Андрэй Швед таксама паведаміў журналістам, што ў межах гэтай крымінальнай справы яшчэ аднаго падследнага вінавацяць у незаконным абароце выбуховых рэчываў, перадае Інтэрфакс.

"Радыё Свабода"