Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі

Беларуская дэвальвацыя, паводле звестак Сусветнага банка, стала самай вялікай за 20-гадовую сусветную гісторыю, абагнаўшы эфіопскую 1992 года і аргенцінскую 2002 года, адзначае газета «Маркер».

Нагадаем, што напярэдадні Нацбанк ажыццявіў аднамомантавую дэвальвацыю беларускага рубля да кошыка валют на 54,42%, пры гэтым з пачатку года курс нацвалюты знізіўся на 71,62%.

Раней сусветнымі лідарамі былі дзве названыя вышэй краіны, якія дэвальвавалі сваю валюту на 54%. Беларусь ужо прысутнічала ў рэйтынгу СБ найбуйнейшых сусветных дэвальвацыяй з 1990 года. Так, яна была лідарам у 1999 г., калі нацыянальная валюта была абясцэнена на 37%.

afn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение