40 дзён пасля тэракта ў мінскім метро

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 40 дзён з дня тэракта ў мінскім метро, пройдуць у пятніцу ў сталіцы.

Выбух прагрымеў 11 красавіка, прыкладна ў 17:55, на станцыі метро «Кастрычніцкая». Загінулі і потым памерлі ад ран 14 чалавек, больш за 200 былі шпіталізаваныя. Па стане на чацвер у мінскіх бальніцах знаходзіліся 28 пацярпелых. Меркаваныя тэрарысты былі затрыманыя беларускімі спецслужбамі праз суткі пасля выбуху. Следства пакуль іх прозвішчаў не называе.

У пятніцу ўдзень адбудзецца ўскладанне кветак у памяць загінулых пры тэракце, у галоўным храме сталіцы — Свята-Духавым кафедральным саборы — пройдзе паніхіда.

Ля ўвахода на станцыю «Кастрычніцкая» усталююць часовую мемарыяльную шыльду.

***

Адна з пацярпелых ад выбуху Марына Шубіч сустрэне дзень нараджэння ў шпіталі. 22-гадовая студэнтка, якая другі месяц аднаўляецца пасля сур’ёзных аперацый, будзе абараняць дыпломную працу ў бальніцы.

— Лекары кажуць, што ідзе паляпшэнне, але Марына практычна не бачыць. Толькі з блізкай адлегласці і тое размазана. Патрэбна яшчэ адна аперацыя. Магчыма, паедзем у Маскву. Але пакуль нельга: у Марыны яшчэ праблемы з нагой. Але яна ўжо паволі ходзіць. Праўда, пакуль на мыліцах. Трэба будзе яшчэ рабіць пластыку на правай ножцы, — распавёў «Камсамолцы» бацька Марыны Мікалай Шубіч.

На аперацыюі патрабуецца нямала сродкаў. Колькі — бацькі яшчэ не ведаюць. Пакуль яны атрымалі кампенсацыю ад дзяржавы — 3,5 мільёна рублёў.

— Дзякуй калегам Марыны, яны таксама дапамаглі. Дачка праходзіла практыку, працавала сакратаром у фондзе сацыяльнай абароны. Кажуць, што яшчэ выплаціць страхоўку метро. Накшталт дзве тысячы еўра, але па якім курсе — нават не ведаю…

Пакуль жа Марына марыць вярнуцца дадому і абараніць дыплом.

Акадэмічны адпачынак браць не хоча. Яно і зразумела: напярэдадні выбуху дзяўчына абараніла тры чвэрці дыпломнай працы, засталося ўсяго нічога.

— Выкладчыкі пайшлі дачцы насустрач і самі прыедуць да яе ў бальніцу, каб Марына мела магчымасць абараніць дыплом.

Пасля заканчэння універсітэта Марына хацела з’ехаць у Чэхію і працягнуць навучанне. З гэтымі планамі давядзецца пачакаць. Лекары не спяшаюцца рабіць прагнозы, тлумачачы, што ўсё залежыць ад арганізма.

Сёння Марыне спаўняецца 23 гады.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение