Дэвальвацыя: Нацбанк дазволіў свабодны курс наяўнай валюты. Банкі выстаўляюць курсы валюты, блізкія да 4000 за рубель

Паведамленне пра гэта з’явілася на сайце Нацыянальнага банка 11 мая. Банкі ўжо выстаўляюць курсы валюты, блізкія да 4000 за рубель.

Банкі рэагуюць на дазвол Нацбанка рэзкім павышэннем абменнага курсу.

Вось поўны тэкст заявы Нацбанка:

«Аб куплі-продажу замежнай валюты насельніцтвам

У рамках рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку Нацыянальны банк з 11 мая 2011 г. адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам.

Дэфіцыт валютных сродкаў на дадзеным сегменце рынка склаўся ў сакавіку бягучага года ў выніку павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджваннем розных чутак, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва.

Сяргей Гезгала, "Наша Ніва"