Партыю БНФ высяляюць з офіса

Гаспадарчы суд Мінска 10 мая прыняў рашэнне выселіць Партыю БНФ, грамадскае аб'яднанне "БНФ – "Адраджэньне", а таксама іх мінскія гарадскія і абласныя структуры са сталічнага офіса па праспекце Машэрава, 8. Гэта памяшканне арандавалася арганізацыямі з 1992 года.

З іскам аб высяленні структур Партыі БНФ выступіла ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. У судзе яго прадстаўнік растлумачыла нежаданне прадаўжаць арэнду офіса неабходнасцю яго далейшага выкарыстання "для ўласных патрэб". "Офіс ідэальна падыходзіць для размяшчэння нашых уласных службаў", — сказала яна. Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН пра намер абскардзіць рашэнне гаспадарчага суда. Паводле яго меркавання, верагоднасць страты офіса вельмі вялікая. "Мы прапрацоўваем розныя варыянты выхаду з сітуацыі, аднак цяпер усё ж сканцэнтраваныя на магчымасці абараніць права на арэнду офіса ў судовым парадку", — сказаў Кастусёў. Тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім знаходзяцца офісы Партыі БНФ, ГА "БНФ "Адраджэньне", а таксама некалькі іх арганізацыйных структур, завяршыўся 31 сакавіка. 3 мая 100 дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, праваабаронцаў, журналістаў падпісалі зварот да грамадскасці, старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі і в.а. начальніка ЖРЭА Савецкага раёна Алега Самуйліка з заклікам абараніць офіс Партыі БНФ. Пытанне з офісам "выходзіць за межы спрэчкі гаспадарчых суб'ектаў", падкрэслівалася ў звароце. "З высяленнем офіса ЖРЭА ліквідуе своеасаблівы востраў беларускасці, на якім ішла актыўная грамадская і культурная дзейнасць..., дзе фарміруецца грамадзянская супольнасць Беларусі", — падкрэслівалі аўтары звароту. 4 мая Гаспадарчы суд Мінска адмовіў ГА "БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ у іску да ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы адносна прадаўжэння арэнды офіса.

Сяргей Каралевіч, "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение