Прысуд Вінаградаву, Кіркевічу, Дразду, Хамічэнку, Пратасеню — зьняволеньне ад 3 да 4 гадоў

У Кастрычніцкім судзе 6 траўня скончыўся працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Паўлам Вінаградавым, маладафронтаўцам Алесем Кіркевічам, сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава Дзьмітрыем Драздом, беспартыйным Андрэем Пратасенем і так званым «навушнікам» Уладзімерам Хамічэнкам.

17.10 Актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады; сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады; беспартыйнага Андрэя Пратасеню — на 3 гады;Уладзімера Хамічэнку — на 3 гады.

11.15 У судзе абвешчаны перапынак да 17.00. Пасьля перапынку будуць абвешчаныя прысуды.11.13 Выступае Кіркевіч. Кажа, што ягоная партыйная пазыцыя не павінна паўплываць на прысуд. Кажа, што верыць у правільнае рашэньне суду.11.10 Апошняе слова Вінаградава. Масавых беспарадкаў не было. Не было падпалаў, рабункаў, пагромаў.Вяртаецца да артыкула 370 — ён нарадзіўся пад іншай сымболікай… Узгадвае зьніклых канкурэнтаў дзейнага прэзыдэнта.Заля аплядзіруе Вінаградаву. Судзьдзя робіць заўвагу.11.05 Сваё апошняе слова Хамічэнка чытае з паперы.Быў п’яны. На плошчы апынуўся выпадкова. Ён не такі, як усе. Гатовы працаваць. Каго толькі зь яго не рабілі — і чэкіста, і «навушніка».10.5011.07 З апошнім словам выступае Зьміцер Дрозд. Параўноўвае сытуацыю ў краіне з 1938 годам. Судзьдзя перабівае — гаварыць трэба па сутнасьці справы. Ен усё адно працягвае пра сталінскія рэпрэсіі.Лічыць вялікай памылкай, што вярнуўся з Расеі на радзіму. Выбары 2006-га лічыць сфальшаванымі. Парушэньні былі падчас выбараў 2010-га году. «У нас была падстава выйсьці на Плошчу».Сьледчы казаў Дразду: прызнаеш віну — атрымаеш 3 гады, не прызнаеш — 3,5 года. Ён ужо атрымаў за сваю віну напоўніцу.Адседзеў 4 месяцы з 24 чалавекамі ў камэры. Камэра зараз на каранціне, бо ў некага знайшлі сухоты. Голос Дразда зрываецца.«Я хачу жыць і працаваць для Беларусі».Жорстка крытыкуе ўладу. Кажа пра хлусьню.Людзі былі настроеныя мірна, пакуль іх не пачалі лупіць дубінкамі. Кажа пра жорсткасьць спэцназу міліцыі.Лічыць, што здзейсьніў неправавы ўчынак. Але ягоныя дзеяньні ня цягнуць на 3,5 года зьняволеньня.10.45 Выступае адвакатка Паўла Вінаградава. Распавядае пра ўдзел Вінаградава ў кампаніі «Гавары праўду!».10.0010.44 Працэс пачаўся. Выступае адвакат Алеся Кіркевіча Алена Пугачова. Кажа, што падчас падрыхтоўкі вывучала псыхалёгію натоўпу. «Натоўп — гэта стыхія».Канкрэтна аналізуе паводзіны натоўпу 19 сьнежня. Адзначае мірны, нават сьвяточны настрой тых, хто прыйшоў на плошчу.«Мой падабаронны — малады чалавек, які характарызуецца станоўча, цікавіцца гісторыяй, краязнаўствам».«Першыя пашкоджаньні дзьвярэй учынілі літаральна 2-3 чалавекі. Кіркевіч стаяў каля касьцёла». Крытыкуе відэазапісы, называе іх нарэзкай і мантажом. Кажа, што кампаноўка сюжэтаў праводзілася суб’ектыўна. Падабаронны не наносіў удараў, а толькі адзін раз абапёрся на агароджу.Кіркевіча ля дзьвярэй на ніводным кадры няма. Маёмасьць ён не зьнішчаў. Сьледчы праявіў фантазію, апісваючы дзеяньні Кіркевіча. Не было актыўных дзеяньняў падабароннага.У пратаколе — адны меркаваньні і здагадкі, а гэта недапушчальна. Падрабязна аналізуе артыкул 293. Узгадвае тэракт у мэтро. Параўноўвае дзеяньні і іх наступствы. Лічыць масавыя беспарадкі непацьверджанымі.Падрабязна спыняецца на абвінавачаньнях у збройным супраціве. Нідзе на кадрах няма ломаў, рыдлёвак і арматуры. Дзіўна, што плошчу аглядалі некалькі разоў і пасьля абеду наступнага дня.Няма збройнага супраціву, лічыць адвакат. Таксама аналізуе панятак «пагромы». Іх таксама не было.Пачала разьбіраць панятак «гвалт над асобай». Былі асобныя ўспышкі незадаволенасьці. Падпалаў таксама не было.Нязгодная з абвінаваўцам, які казаў, што абарона не разумее сутнасьці абвінавачаньняў. Лічыць, што pанейшыя прысуды нельга далучаць да гэтай справы. Там была папярэдняя змова іншых асобаў. А тут ніякай змовы не было.У дачыненьні да Кіркевіча няма ніякіх доказаў віны. Просіць апраўдаць Кіркевіча. Падкрэсьлівае надзвычай высокую грамадзкую цікавасьць да гэтай справы.Канстатуе, што падабаронны ня мог рэалізаваць сваё права на абарону — адваката да яго не дапускалі.4 траўня судовае паседжаньне доўжылася амаль да восьмай гадзіны вечара. У судовых спрэчках выступілі дзяржаўны абвінаваўца Бароўскі і тры адвакаткі. Абвінаваўца настойваў на тым, што на плошчы былі масавыя беспарадкі. Ён запатрабаваў беспартыйнага праграміста Андрэя Пратасеню і беспрацоўнага Ўладзімера Хамічэнку асудзіць на 3 гады пазбаўленьня волі, прадстаўніка «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Дразда — на 3,5 года, актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Паўла ВінаградаваАлеся Кіркевіча — на 4 гады пазбаўленьня волі.Вінаградава, Хамічэнку, Дразда, Кіркевіча і Пратасеню абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.Суд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам Пратасенем. Першы дзеньСуд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам Пратасенем. Другі дзеньСуд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам, Пратасенем. Трэці дзень Суд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом, Хамічэнкам, Пратасенем. Чацьвёрты дзень

"Радыё Свабода"