Сто галасоў у абарону управы БНФ

Сотня грамадскіх лідараў заклікаюць абараніць управу Партыі БНФ.

«Сядзіба на Машэрава, 8 — асаблівае месца ў найноўшай гісторыі Беларусі. Ад 1992 года яго арандуе Беларускі народны фронт, але так сталася, што цяпер гэты офіс мае значэнне не для асобнай партыі, а для цэлага грамадства. Пытанне з офісам на Машэрава, 8 выходзіць за межы спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў. З высяленнем офісу ЖРЭА ліквідуе своеасаблівы востраў беларускасці, на якім ішла актыўная грамадская і культурная дзейнасць… Гэта публічная прастора, дзе бытуе жывая беларуская мова. Гэта месца, дзе людзі натуральна набываюць вопыт гаварэння па-беларуску — крытычна важны для захавання мовы. Адначасова, гэта месца, дзе фармуецца грамадзянская супольнасць Беларусі… Без такога месца наша свабода і наша культура пацерпяць» — напісана ў звароце, копія якога накіраваная кіраўніку Мінгарвыканкаму Мікалаю Ладуцьку і выканальніку абавязкаў начальніка ЖРЭА Савецкага раёну Мінска Алегу Самуйліку.«У свой час моладзь абараніла народны мемарыял Курапаты ад апаганьвання. Хто мае гонар грамадзяніна — далучайцеся гэтаксама да абароны ўправы», — заклікаюць падпісанты.Яны таксама адзначаюць: «Офісных плошчаў хапае. Арандатар спраўна плаціў у бюджэт горада. Просім пакінуць управу па ранейшым адрасе. Беспадстаўна скасаваць арэнду — гэта значыць нанесці крыўду многім людзям, стварыць нагоду для грамадскага пратэсту… Існаванне беларусаў у сённяшняй Беларусі — гэта няспынная здача пазіцый. Беларуская нацыя падышла да крытычных рубяжоў — як у дэмаграфіі, так і ў сітуацыі з мовай, культурай. І адзін з гэтых рубяжоў — управа».Сярод падпісантаў: Радзім Гарэцкі, геолаг, акадэмік Акадэміі навук БеларусіНіл Гілевіч, Народны паэт БеларусіЛявон Вольскі, спявакУладзімер Арлоў, пісьменнікЗінаіда Бандарэнка, Народная артыстка БеларусіАндрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтруАлег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовыАлена Макоўская, кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»Арлен Кашкурэвіч, Народны мастак БеларусіПоўны спіс падпісантаў — на сайце «Нашай Нівы».Раней Кіраўніцтва партыі БНФ абвясціла бестэрміновую акцыю абароны сядзібы партыі на праспекце Машэрава, 8. Ад 31 сакавіка чальцы партыі ладзяць у офісе кругласутачнае дзяжурства.ПБНФ падала позву супраць дзеянняў ЖРЭА Савецкага раёну. На думку кіраўніцтва партыі, камунальнікі незаконна адмаўляюцца працягваць арэнду.Наступнае паседжанне па гэтай справе ў гаспадарчым судзе Мінска запланаванае на 4 траўня.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение