30 красавіка ў Пінску на 66-м годзе жыцьця сышла ў іншы сьвет вядомая беларуская пісьменьніца Валянціна Коўтун, – паведамляе прэс-служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У друку выступала з 1966 году. Аўтарка зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзьлёце дня» (1977), «Мэтраном» (1985), «Лісты да цябе» (1988). Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1986).Валянціна Коўтун — аўтарка паэтычных зборнікаў для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), кнігі апавяданьняў «Калінавая гронка залатая» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя»), прысьвечанага Эўфрасіньні Полацкай. Выступала таксама як крытык, літаратуразнаўца і перакладчыца з расейскай, украінскай і іншых моў. Аўтарка артыкулаў пра фальклёр у сучаснай беларускай паэзіі. Выйшлі кнігі «Сьвятло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песьні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987).Адна з важных тэмаў творчасьці — асэнсаваньне асобы беларускай паэткі Цёткі (А.Пашкевіч), якой прысьвечаныя паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылёгія «Крыж міласэрнасьці» (1988-1996).