Суд над Някляевым і Рымашэўскім пачнецца 5 траўня

Экс-кандыдатаў Уладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама актывістаў Насту Палажанку, Сяргея Вазьняка, Андрэя Дзьмітрыева і Аляксандра Фядуту пачнуць судзіць 5 траўня.

Пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску ўлады вінавацяць іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх. Працэс пачнецца ў 10 гадзінаў у судзе Фрунзенскага раёна Менска, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение