Пракуратура вынесла «Нашай Ніве» папярэджанне за публікацыю выказванняў Барадача

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі М.Кукліс вынес «Нашай Ніве» папярэджанне за публікацыю ў №14 артыкула «Палкоўнік Барадач: выбухоўку падклалі супрацоўнікі адной са спецслужб».

Былы палкоўнік вайсковага спецназа выказваў у ім сваё меркаванне аб тым, што за тэрактам мог стаяць хтосьці ва ўладзе, зацікаўлены ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

На думку пракуратуры, такое меркаванне неабгрунтаванае. «Артыкул утрымлівае... паклёпніцкія выдумкі пра дзеянні праваахоўных органаў», мяркуе пракурор. У артыкуле пракуратура пабачыла дзеянні, «накіраваныя на дыскрэдытацыю беларускай дзяржавы». Інфармацыю ў артыкуле пракуратура разглядае як «недаставерную».

Папярэджанне можа быць абскарджана ў законным парадку.

Прадстаўнік пракуратуры прывёз папярэджанне ў Рэдакцыю 19 красавіка. Ягоная гутарка з рэдактарам прайшла ў карэктнай атмасферы.

Нагадаем, што днём раней, 18 красавіка галоўнага рэдактара газеты «Наша Ніва» выклікалі ў КДБ і папярэдзілі аб адказнасці за разгалошванне матэрыялаў следства па справе аб тэракце 11 красавіка.

За апошнія чатыры месяцы гэта была ўжо сёмая сустрэча «Нашай Нівы» з КДБ — да гэтага прайшлі чатыры вобшукі, выманне тэхнікі, адзін допыт і адно наведванне для вымання фота- і відэаматэрыялаў. Цяжка ўявіць сабе, каб у такім рэжыме працавала нейкае выданне ў любой іншай еўрапейскай краіне.

Папярэднія выклікі пераважна былі ў рамках расследавання палітычна матываванай справы аб Плошчы.

Адначасова Міністэрства інфармацыі накіравала ў адрас рэдакцыі папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння нормаў закона «Аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе БЕЛТА.

Сама Рэдакцыя яго яшчэ не атрымала.

«Наша Ніва» забяспечыла адно з самых поўных асвятленняў падзей 19 снежня і 11 красавіка. Таксама «Наша Ніва» вычарпальна асвятляе сітуацыю на фінансавым рынку Беларусі.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение