Нацбанк і ўрад створаць дзве эканамічныя рэальнасці

Урад і Нацбанк Беларусі дамовіліся легалізаваць "ценявы" абменны курс беларускага рубля, які склаўся ва ўмовах дэфіцыту інвалюты.

Рынкавы курс будзе фарміравацца на альтэрнатыўнай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы.

"Урад і Нацбанк у пятніцу зацвердзілі праграму дзеянняў па пераадоленні валютнага крызісу, якая, у прыватнасці, прадугледжвае наяўнасць альтэрнатыўнага рынкавага абменнага курсу беларускага рубля", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" удзельнік нарады ў Лукашэнкі па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая прайшла ў пятніцу.

"На біржы будзе ўведзеная другая гандлёвая сесія, дзе абменны курс будзе ўсталёўвацца на рынкавых умовах, зыходзячы з попыту і прапановы юрыдычных асоб", - патлумачыла крыніца. Пры гэтым захаваецца дзеючы біржавы механізм вызначэння афіцыйнага курсу, гэта значыць ён будзе ўсталёўвацца ў ходзе асноўных таргоў, зыходзячы з прапановы ў межах абавязковага продажу часткі валютнай выручкі. У гэтай частцы Нацбанк захавае механізм лімітаванага задавальнення попыту для крытычнага імпарту (газ, медыкаменты) і пагашэння валютных крэдытаў.

"Хартыя'97"