Life News называе імёны магчымых арганізатараў выбуху ў метро

Life News сталі вядомыя імёны трох віноўнікаў трагедыі, што здарылася ў мінскім метро 11 красавіка. Сілавікі Беларусі лічаць, што арганізатарамі тэракту сталі аднакласнікі з Віцебска -- 25-гадовыя Дз.К., У.К. і нейкі 28-гадовы М.

«Дз.К. і У.К. былі найлепшымі сябрамі ў школе, вучыліся ў адным класе. З іншымі хлопцамі яны амаль не размаўлялі. Дз.К. заўсёды быў дзіўным і замкнёным, у школе вучыўся слаба», — распавядае аднакласнік затрыманых.

«Цвёрдая пяцёрка ў яго была толькі па хіміі. Вось тут яму роўных не было. Спачатку петарды рабіў, потым стаў майстраваць выбух-пакеты, вельмі магутныя.

Ну і У.К. заўсёды дапамагаў яму ва ўсім, быў яго адзіным сябрам».

Скончыўшы школу, Дз.К. і У.К. паступілі ў ПТВ. Атрымаўшы прафесію слесара, яны ўладкаваліся працаваць на Віцебскі завод трактарных запчастак. Там яны і пазнаёміліся з трэцім затрыманым па падазрэнні ў выбуху 28-гадовым слесарам М.

Падпольная лабараторыя па вырабе выбухоўкі знаходзілася ў склепе пяціпавярхоўкі, дзе жылі сям’і У.К. і Дз.К.

«Пры ператрусе ў падвале аднаго з дамоў па 1-м завулку Рэпіна была выяўлена лабараторыя, дзе Дз.К. збіраў выбухоўку», — пацвердзілі Life News у праваахоўных органах Віцебска.

«Акрамя выбуховых рэчываў у склепе знайшлі дзве сотні падшыпнікаў, кавалкаў метала і арматуры, якія слесары прынеслі з заводу.

Зараз вядуцца праверкі ў склепах і на гарышчах суседніх дамоў».

«Пасля таго, як іх арыштавалі, яны здалі яшчэ аднаго змоўшчыка, таксама слесара завода трактарных запчастак. Яго прозвішча М. Ён дапамагаў ім майстраваць выбухоўку», — распавяла крыніца ў сілавых структурах.

«Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Цяпер на заводзе праходзяць ператрусы і апытанні. Высвятляюць, хто з рабочых мог ведаць пра планаванне выбуху».

11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух. 13 чалавек загінулі.

Lifenews.ru, пераклад "Наша Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение