Беларускія музыкі ладзяць акцыю ў падтрымку ахвяраў тэракту

Беларускі музыка, саксафаніст Павел Аракелян праявіў ініцыятыву арганізаваць дабрачынную культурніцкую акцыю ў падтрымку ахвяраў тэракту ў мінскім метрапалітэне.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве Павел запрашае не толькі калегаў з розных музычных калектываў, але і беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і фатографаў. У гэтай сітуацыі трэба штосьці рабіць, паказаць пацярпелым, што культурная супольнасць, суайчыннікі разам з імі, кажа Павел Аракелян.

- Не трэба баяцца, кожны з нас цяпер адчувае, што патрэбнае дзеянне. Гэта мерапрыемства, у якім можа прыняць удзел любы дзеяч культуры, паказаць падтрымку культурнай супольнасці да народа і ў тым ліку даць магчымасць выказацца кожнаму. І, канешне ж, сабраць нейкія грошы, якія могуць памагчы ахвярам.

На прапанову Паўла Аракеляна ўжо адгукнуліся некаторыя з беларускіх творцаў, сярод іх класічны кампазітар Ірына Шэйна, гомельскі блюзмэн Аляксандр Цыганок, уласны гурт Паўла Аракеляна Out Siders ды шэраг іншых. Акрамя творчых асобаў сваю дапамогу ў арганізацыі акцыі прапанавалі сотні грамадзян – юрысты, эканамісты, арганізатары культурных мерапремстваў.

Правядзенне дабрачыннай культурніцкай акцыі плануецца на сярэдзіну траўня.

Аляксей Красоўскі, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение