Па падазрэнні ва ўчыненні тэракта затрыманы ўжо пяць чалавек

Па падазрэнні ва ўчыненні тэракта ў мінскім метро затрыманы ўжо пяць чалавек, паведаміў журналістам 14 красавіка намеснік генеральнага пракурора Беларусі, кіраўнік следчай групы Андрэй Швед.
"Двое ўзяты пад варту — непасрэдны выканаўца тэрарыстычнага акта і адна асоба, якая аказвала яму садзейнічанне", — сказаў Швед. Ён таксама паведаміў, што падчас следства канфіскавана больш як тысяча рэчавых доказаў. "Намі ўстаноўлена месца, дзе вырабляліся выбуховыя рэчывы і бомба, якая была прыведзена ў дзеянне тэрарыстам на станцыі метро "Кастрычніцкая". На месцы вырабу гэтай бомбы знойдзены доказы, гэта значыць элементы, фрагменты, дэталі, якія ў сваёй сукупнасці ўказваюць нам, якім чынам, у які час і з якіх дэталяў выраблялася выбуховая прылада", — сказаў намеснік генпракурора. Журналістам быў прадэманстраваны відэаролік, зняты камерамі відэаназірання ў метро, на якім, як вынікае з каментарыяў прадстаўнікоў Генпракуратуры, бачны выканаўца тэракта.
Таццяна Каравянкова, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение