Лукашэнка заявіў, што тэракт раскрыты: "Шукаем саўдзельнікаў і замоўцаў"

Аляксандар Лукашэнка правёў экстраную нараду па выбуху ў мэтро. "Сёньня а 5-й раніцы злачынства было раскрыта. Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся суткі, каб учора ў 9 вечара правесці бліскучую апэрацыю і бяз шуму і траскатні затрымаць выканаўцаў. Сёньня а 5-й раніцы яны далі свае паказанні", - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што затрыманыя выканаўцы тэракту у менскім мэтро прызналіся ў зьдзяйсьненьні выбухаў на Дзень Рэспублікі 3  ліпеня 2008 года і раней у Віцебску: "Затрыманыя прызналіся ня толькі ў зьдзяйсьненьні тэракту ў мэтро. На іх сумленьні тэракты, учыненыя ў Дзень незалежнасьці і раней у Віцебску "."Вінаватыя павінны панесьці самае суровае пакараньне".Аляксандр Лукашэнка даручыў дапытаць асобных апазыцыйных палітыкаў у сувязі зь іх заявамі, якія тычацца зьдзяйсьненьня тэракту ў менскім мэтро: "Неабходна расьсьледаваць ўсе заявы дзеячаў ад палітыкі, якія абвінавачвалі каго не лянота. Сёньня мы шукаем саўдзельнікаў і заказчыкаў. Можа, гэтыя дзеячы ад "пятай калёны" раскрыюць карты і пакажуць, хто замовіў ".Лукашэнка запатрабаваў: "Усіх прыцягнуць і дапытаць, нягледзячы ні на якую дэмакратыя, стогны выцьцё замежных рупліўцаў. Матэрыялы ёсьць "."Дайшло да блюзьнерства: у нас трагедыя, а нашы так званыя "эўрапейскія партнэры" у Страсбургу распавядаюць аб нейкіх правах чалавека. А нашы дамарослыя - пятая калёна - заклікаюць санкцыі ўвесьці. Скокі на касьцях. Хоць бы пачакалі, пакуль жалоба скончыцца".Паводле Лукашэнкі, "гэта не датычыцца ўсёй апазыцыі "."Апазыцыя можа і павінна існаваць у дзяржаве, але пятай калёны ў краіне не будзе"."Уся гэтая балбатня, дэмакратызацыя, якая нам навязваецца, нічога ня мае агульнага з той сапраўднай дэмакратыяй, якая павінна быць і ёсьць у краіне. Самы жорсткі парадак і арганізаванасьць — гэта аснова нашага выжываньня, і наш народ да гэтага гатовы. Людзі ў Беларусі гатовыя сябе паводзіць так, як трэба".Кіраўнікам сілавых структураў: "Тыя, у каго вы знойдзеце незарэгістраваную зброю, выбухоўку, чорных ці белых капальнікаў, - усіх за краты!""Толькі так мы можам пазьбегнуць у будучым новых тэрактаў".Міністру абароны Лукашэнка загадаў цягам двух тыдняў скончыць рэвізію складоў зброі і боепрыпасаў: "Як мне дакладваюць чэкісты, апэратыўнікі, пацікавіліся некаторымі інтэрнатамі вайскоўцаў: чаго толькі там няма. Ну ясна пацукі, але там і патроны, і выбухоўка і боепрыпасы. Я патрабую навядзеньня парадку".Міністру аховы здароўя Лукашэнка сказаў: "Вы павінны выратаваць усіх параненых".Менгарвыканкаму Лукашэнка загадаў у самы кароткі тэрмін аднавіць працу транспарту і найперш мэтро. "Трэба, каб сёньня мэтро запрацавала"."Выпрацаваць сыстэму захадаў бясьпекі па ўсёй краіне, якая дазволіць дапусьціць такога ў будучым".

Лукашэнка запатрабаваў спыняць любыя чуткі і панічныя настроі

"Любая паніка, у тым ліку з нагоды харчаваньня, валюты, павінна спыняцца. За распаўсюд паклёпніцкіх выдумак вінаватыя панясуць крымінальную адказнасьць". Лукашэнка адзначыў спробы стварэння ў грамадзтве панічных настрояў, распаўсюду чутак пра нібыта новыя тэракты."Дагаварыліся да таго, што нібыта за гэтым злачынствам стаяць не толькі ўлады, але і вайскоўцы, міліцыя і нават царква. Я распарадзіўся знайсьці гэтых нягоднікаў, затрымаць іх і дапытаць, як сапраўдных злачынцаў".Лукашэнка паведаміў, што такія асобы ўжо затрыманыя."Ніякага прабачэньня ім ня будзе, яны ствараюць асяродзьдзе і бударажаць нашых людзей".

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение