Акцыі салідарнасці, збор сродкаў для пацярпелых

У Беларусі ў розных кутках пачаліся акцыі салідарнасці з ахвярамі тэрарыстычнага акта ў мінскім метро 11 красавіка. Розныя грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі пачалі збіраць сродкі для пацярпелых падчас тэракту.

У Беларусі ў розных кутках пачаліся акцыі салідарнасці з ахвярамі тэрарыстычнага акта ў мінскім метро 11 красавіка. Розныя грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі пачалі збіраць сродкі для пацярпелых падчас тэракту.

Сродкі для пацярпелых падчас тэракту ў мінскім метро пачалі збіраць і у сталічным офісе парыі БНФ. Як паведаміў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Рыгор Кастусёў, на ўправе ўсталявана адмысловая скрыня для ахвяраванняў:

- Арганізаваны збор сродкаў - прама на ўправе ставім скрыню, зрабілі надпіс, што збіраем сродкі для пацярпелых ад выбуху і людзі, якія заходзяць на ўправу, а на ўправу заходзяць штодзень дзясяткі-сотні людзей, хто хоча, той робіць свой унёсак у гэтую скрыню. І тады мы ўжо знойдзем магчымасць перадаць гэтыя сродкі сем'ям, у якіх аказаліся ахвяры гэтага здарэння.

Кастусь Бандарук, "Радыё Рацыя"

* * *

У сувязі з трагічнымі падзеямі, што адбыліся 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая", Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт адкрыў дабрачынны рахунак для ахвяраванняў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе гарвыканкама.

Рахунак № 3642740104035 у аддзяленні 539 ААТ "Белінвестбанк", код 739.

* * *

Мінская гарадская арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пачала збор сродкаў для рэабілітацыі пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро, паведамілі ў грамадскім аб'яднанні.

Сродкі ў беларускіх рублях можна пералічыць на разліковы рахунак Мінскай гарадской арганізацыі БТЧК 3015741262011, аддзяленне № 539 у ААТ "Белінвестбанк", Мінск, код 739, УНП 100511893, ОКПО 37384923, БІК (МФО) 153001739 з паметкай "Выбух у метро".

Сабраныя сродкі пасля вывучэння патрэб пацярпелых будуць накіраваны на закупку неабходнага абсталявання і паслуг па рэабілітацыі і рашэннем прэзідыума Мінскай гарадской арганізацыі БТЧК размеркаваны паміж пацярпелымі.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да галоўнага спецыяліста па сувязях са СМІ і грамадскасцю БТЧК Веранікі Ражанец па тэлефонах 8-017-227-77-76, 8-029-117-82-39 або да галоўнага спецыяліста па падрыхтоўцы да надзвычайных сітуацый і рэагаванню на надзвычайныя сітуацыі БТЧК Дзмітрыя Русакова па тэлефонах 8-017-227-77-76, 8-029-620-78-79.

* * *

Ля памятнага знака ў гонар 2000-х тысячагоддзя хрысціянства на вуліцы Камсамольскай у Лідзе адбудзецца акцыя салідарнасці з ахвярамі і пацярпелымі ад тэракту, які адбыўся ўчора ў Мінскім метрапалітэне на станцыі “Кастрычніцкая”.

Варта адзначыць, што сярод пацярпелых значыцца і жыхар Ліды Андрэй Яскель, 1989 года нараджэння, працоўны адной з будаўнічых кампаній у Мінску, які ў момант выбуху знаходзіўся на станцыі метро.

Ініцыятарамі прымеркаванай акцыі не з’яўляюцца ніводная з грамадскіх ці палітычных арганізацый ці партый, а з’яўляюцца простыя людзі, неабыякавыя да агульнанацыянальнай трагедыі. Такім чынам вырашыўшы ўшанаваць памяць бязвінна загінуўшых у тэракце.

Інфармацыя пра акцыю распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткі і інтэрнэт сайты. Пачатак у сімвалічныя 17 гадзін 56 хвілін.

З Ліды: Андрэй Панямонаў, "Радыё Рацыя"