Выбух на Кастрычніцкай. Крывавы панядзелак

На станцыі «Кастрычніцкая» ў гадзіну пік, а 17.54, адбыўся выбух. Не менш за 12 чалавек загінула, 150 паранена.

У выніку выбуху ў мінскім метро загінулі як мінімум 12 чалавек, паведамляюць крыніцы ў праваахоўных органах. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі не менш за 150 асобаў. Траўмы пацярпелых — у асноўным апёкі і пашкоджанне ніжніх канечнасцяў — сведчаць аб выбуху магутнай сілы. Выбуховая хваля даляцела да суседніх станцый метро. А ў вестыбюлі «Кастрычніцкай» сарвала бляшаныя падвясныя столі. 22 параненыя, пераважна з адарванымі канечнасцямі, знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі Бальніцы хуткай дапамогі і іншых сталічных шпіталяў.

Удакладненыя спісы пацярпелых, а таксама інфармацыю пра патрэбы ў крыві для параненых шукайце ў іншых артыкулах на сайце «Нашай Нівы».

Выбух адбыўся на станцыі метро «Кастрычніцкая». Гэта ўсяго за пару соцень метраў ад рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі. Абедзве лініі метро застаюцца закрытай для руху. У цэнтры Мінска некалькі гадзін панаваў транспартны хаос.

А 20.15 на месца здарэння прыбыў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», што «ўзяў сітуацыю ў Мінску пад асабісты кантроль». Гэта адбылося пасля экстранай нарады з ягоным удзелам. На месца трагедыі ён прыехаў са сваім маленькім сынам Колем.

Каардынатарам групы па расследаванні выбуху прызначаны намеснік генеральнага пракурора Швед — асоба, якую называлі чалавекам Віктара Лукашэнкі ў генпракуратуры.

«Крыць няма чым. У гэтым вінаваты толькі мы», — прызнаў Аляксандр Лукашэнка.

«Без вас нам цяжка будзе знайсці гэтых уродаў. Нам трэба будзе ваша дапамога», — звярнуўся ён да грамадзянаў.

«Прааналізуйце, каму не падабалася стабільнасць», — запатрабаваў Лукашэнка ад сілавікоў. Ягоны голас не выдаваў эмоцый, у ягонай міміцы і жэстыкуляцыі не было нервознасці.

«Мужыкі, нам кінуты сур’ёзны выклік, патрэбны адэкватны адказ і ён павінен быць знойдзены», — заявіў Лукашэнка.

«Я вас папярэджваў, што нам спакойнага жыцця не дадуць. Хто яны? І з адказам на гэтае пытанне прашу паспяшацца», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён загадаў прыняць дапамогу Расіі ў расследаванні тэракта і ў аказанні дапамогі пацярпелым.

Лукашэнка даў загад абвесціць дзень жалобы ў Мінску.

Каментатар АНТ Міхальчанка амаль адразу пасля выбуху ўсклаў віну за здарэнне на ворагаў стабільнасці, якія апанаваныя сваімі ідэямі.

За аналагічным тэрактам 3 ліпеня 2008 года ішла хваля арыштаў і ператрусаў, якая ўдарыла найперш па палітычных праціўніках Аляксандра Лукашэнкі. Вінаватых так і не знайшлі, але прагналі ўсё дарослае насельніцтва праз дактыласкапію.

Ахвяры выбуху ў мінскім метро. Асцярожна: шакуючыя фоты:

Фота Reuters.

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Труп каля Дома афіцэраў. Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна, «Наша Ніва».

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва».

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва».

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва».

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва».

"Наша Ніва"