Выбух на «Кастрычніцкай», ёсць шматлікія пацярпелыя, цэнтр Мінска блакаваны для руху

Як паведамілі «НН» чытачы, на станцыі «Кастрычніцкая» некалькі хвілін таму адбыўся выбух.

З падземных пераходаў ідзе дым. На Плошчы стаіць пах гарэлага. Машыны хуткай дапамогі стаяць па ўсёй даўжыні Плошчы. Людзі выходзяць з падземных пераходаў, які вядуць у метро, некаторых пацярпелых выводзяць. Многія людзі скрываўленыя, абпаленыя.

Выбух адбыўся альбо на станцыі «Кастрычніцкая» альбо на «Купалаўскай», з боку ГУМа. Па непацверджанай інфармацыі, выбух адбыўся на платформе адной са станцый.

Карэспандэнту "НН" пачуў размову супрацоўнікаў МНС пра ахвяры выбуху. Паводле іх звестак, шэсць чалавек пацярпелі цяжка, пяць -- лёгка.

Да месца здарэння прыехалі дзясяткі машыны пажарных, хуткай дапамогі і міліцыі.

Рэпарцёры «Нашай Нівы», якія прыбылі на Плошчу праз некалькі хвілін пасля здарэння, бачылі, як з падземнага пераходу выбягаюць шакаваныя людзі. Вопратка некаторых з іх абсыпаная тынкоўкай. Паводле іх словаў, на станцыі нешта гучна выбухнула.

Рух на Маскоўскай лініі перакрыты цалкам.

Хлопец, які выйшаў са станцыі, паведаміў рэпарцёру «Нашай Нівы», што бачыў, што прынамсі адной асобе адарвала ногі. Журналістка «Нашай Нівы» бачыла, як да хуткай дапамогі вынеслі жанчыну з адарванай ступнёй.

Рух па праспекце Незалежнасці для аўтамабіляў перакрыты, для пешаходаў застаецца адкрыты.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение