У Беларусі абмежаваны доступ да сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан»

Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі ўнесла сайты Charter97.org і Belaruspartisan.org у спіс абмежаванага доступу. Зараз да іх не будзе прамога доступу з дзяржаўных установаў.

Генпракуратура 23 сакавіка 2011 года вынесла пастановы аб абмежаванні доступу да незалежных навінавых сайтаў "Хартыя’97" і "Беларускі партызан". Падставай для блакавання непажаданых сайтаў выстаўляюць Закон Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".

На думку пракуратуры, гэтыя сайты парушылі частку 2 артыкула 8 "Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатар (арганізатары), а таксама іншыя асобы не маюць права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі аб даце, месцы і часу яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай ўлёткі, плакаты і іншыя матэрыялы". Магчыма, гаворка ідзе аб абвестках пра Плошчу і Дзень Волі.

З 7 красавіка большасць беларускіх інтэрнэт-правайдэраў атрымалі абноўлены спіс абмежаванага доступу і абавязаны ў адпаведнасці з указам № 60 заблакаваць доступ да гэтых сайтаў для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі і культуры.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение