НІСЭПД: Сенсацыйныя змены ў геапалітычных арыентацыях беларусаў

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў апублікаваў звесткі апытання, праведзенага ў сакавіку. Апытанне выявіла пагаршэнне эканамічнага самаадчування беларусаў.

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў апублікаваў звесткі апытання, праведзенага ў сакавіку.

Апытанне выявіла пагаршэнне эканамічнага самаадчування беларусаў. Больш людзей лічаць, што іх дабрабыт знізіўся за апошні час. З нарастаннем эканамічных праблем зніжаецца і давер да Аляксандра Лукашэнкі. Пяць гадоў таму, пасля папярэдніх выбараў, яму давяралі 60% апытаных. На сёння гэтая лічба ўпала ніжэй за палову — да 47%.

Прыкладна 50 на 50 размеркаваліся ацэнкі таго, ці правільна дзейнічалі ўлады 19 снежня.

Палова апытаных лічыць, што ўлады слушна спынілі спробу дзяржаўнага перавароту. Другая палова мяркуе, што адбыўся разгон мірнай акцыі пратэсту.

Але самае галоўнае, што канстатуюць сацыёлагі: няўхільнае ўмацаванне еўрапейскага выбару.

На сёння ўжо больш за 50% апытаных упэўнена выступаюць за еўрапейскі выбар Беларусі. Доля прыхільнікаў саюза з Расіяй упала да 30%.

Пасля выбараў 2006 года на пытанне: «Калі б цяпер у Беларусі праводзіўся рэферэндум з пытаннем, ці ўступаць Беларусі ў Еўрапейскі Саюз, якім быў бы Ваш выбар?» «За» адказалі 31%, а «супраць» — 49%. Сёння гэтыя суадносіны памяняліся да наадварот. 49% супраць 30%.

У 2006 годзе на пытанне: «Калі б сёння праходзіў рэферэндум аб’яднанні Беларусі і Расеі, як бы Вы прагаласавалі?» за аб’яднанне выступалі 42%, а супраць аб’яднання — 38%. Сёння за аб’яднанне з Расіяй засталася абсалютная меншасць: 29%, а 53% супраць.

А вось як дыяметральна змяніліся адказы на пытанне: «Калі б давялося выбіраць паміж аб’яднаннем з Расіяй і ўступленнем у Еўрапейскі Саюз, што б Вы выбралі?» Пяць гадоў таму аб’яднанне з Расіяй выбралі 56%, а ўступленне ў Еўразвяз — 29%. Сёння гэтыя суадносіны складаюць 31 да 50%.

Як высветлілася, толькі 40% рэспандэнтаў лічаць, што на нядаўніх выбарах Аляксандар Лукашэнка набраў столькі галасоў, колькі абвясціла Ярмошына.

А вось 24% беларусаў упэўнены, што цяперашні кіраўнік дзяржавы не набраў большасці галасоў. Яшчэ 35% мяркуюць, што за Лукашэнку прагаласавала большасць, але ўсё ж ён набраў менш галасоў, чым яму налічыў ЦВК. Такім чынам, каля 60% беларусаў думаюць, што ўлада ў той ці іншай ступені сфальшавала вынікі выбараў.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение