Лябедзьку выпусцілі з турмы

Паводле звестак БелаПАН, Анатоль Лябедзька быў адпушчаны са следчага ізалятара КДБ вечарам 6 красавіка.

Як паведаміў «Нашай Ніве» экс-кандыдат у прэзідэнты і аднапартыец Анатоля Лябедзькі Яраслаў Раманчук, больш падрабязная інфармацыя з’явіцца пасля абеду, калі спадар Лябедзька сам зробіць каментар.

«Я пакуль не хачу ніяк каментаваць гэта. Ведаю, што Анатоля выпусцілі. Ён пасля абеду сёння сам аб усім распавядзе», — паведаміў Я.Раманчук.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение