У Мінскім гарадскім судзе разглядаецца касацыйная скарга Аляксандра Атрошчанкава

У Мінскім гарадскім судзе раніцай 5 красавіка пачаўся разгляд касацыйнай скаргі Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава.

Разгляд праходзіць без удзелу Атрошчанкава. Перад пачаткам судовага пасяджэння яго жонка Дар’я Корсак выказала надзею, што прыгавор Аляксандру будзе перагледжаны і яго поўнасцю апраўдаюць, бо, на яе думку, віна Атрошчанкава ў судзе першай інстанцыі даказана не была.

Нагадаем, Атрошчанкаў быў асуджаны 2 сакавіка на падставе часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Яго прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за прысутнасць на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года падчас несанкцыянаванай акцыі. Атрошчанкаў вінаватым сябе не прызнаў.

"БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение